Расклад набажэнстваў

02.08.2017
Запрашаем на фэст у Чашнікі 5 жніўня!

02.08.2017
Святая Марыя Магдалена – "апосталка апосталаў".

02.08.2017
У Новалукомльскай парафіі святой Марыі Магдалены 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену.
Адметным фэст для мясцовай парафіі стаў яшчэ і таму, што правёў падрыхтоўку да свята новапрызначаны пробашч – ксёндз Мікалай Ліпскі. Святар, здзівіў сваіх парафіянаў нетрадыцыйным для іх падыходам да адпустовай урачыстасці. Распачалося святкаванне з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Разважанні, прысвечаныя святой Марыі Магдалене – "Апосталу новай і вялікай надзеі" чаргаваліся з адарацыйнымі спевамі ў выкананні гурта "Laudans". Вернікі мелі магчымасць прыступіць да Сакраманту пакаяння.
Урачыстую Святую Імшу з нагоды парафіяльнай урачыстаці цэлебраваў ксёндз Сяргей Бараўнеў з Беразінскага. Прымалі удзел ў Літургіі пробашч ксёндз Мікалай Ліпскі і ксёндз Віталь Якцэвіч з Талачынскай парафіі святога Антонія. Святочнае казанне прамовіў ксёндз Сяргей Бараўнёў. Святар распавёў, што Марыя Магдалена паходзіла з мястэчка Магдалы, размешчанага на беразе Генісарэцкага возера. Яна была аздароўлена ад апантанасці і стала Яго спадарожніцай, прысутнічала пры смерці Хрыста і падчас Яго пахавання. Казнадзей падкрэсліў, што кожны чалавек – гэта гісторыя любові, якую Бог піша на гэтай зямлі. Кожнага з нас Бог кліча па імені: ведае нас па імені, глядзіць на нас, чакае нас, прабачае нам, мае цярплівасць да нас. Напрыканцы гаміліі ксёндз Сяргей заклікаў вернікаў: «У час плачу і пакінутасці слухаць Уваскрослага Хрыста, які кліча нас па імені і з сэрцам, поўным радасці, абвяшчаць, што ўбачыўшы Пана, змяніў жыццё.»
Малітву верных вельмі ўзнёсла прачыталі дзве з наймалодшых парафіянак. Адбылася Эўхарыстычная працэсія з дарамі. Скончылася Літургія працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам вакол святыні. Пасля традыцыйнага гімну "Цябе, Бога, праслаўляем", была выканана песня "Малюся за Цябе, Беларусь", аўтарам якой з'яўляецца цэлебрант святочнай Эўхарыстыі – ксёндз Сяргей Бараўнёў.
Усе прысутныя вернікі падчас канцэртнай праграмы мелі магчымасць паслухаць творы у выкананні дуэту Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, які ўпершыню выступіў перад новалукомльскімі слухачамі. Увогуле, канцэрт складаўся з музыкі разнастайных жанраў. Вядучая: беларуская спявачка Валянціна Альшанская падаравала прысутным некалькі народных песень, а таксама прадаставіла ўвазе слухачоў сучасныя лірычныя творы. Сваёй творчасцю падзяліўся з прысутнымі ансабль "Ферцінка" з Полацку. Цудоўнай атмасферы свята спрыяла сапраўднае ліпеньскае надвор'е, што сёлета з'яўляецца рэдкасцю. А салодкі стол, батуты і вясёлы настрой былі дадатковай нагодай каб прыемна адпачыць.
У народзе кажуць, што першы блін атрымоўваецца комам. Але, гледзячы на першае свята, арганізаванае па ініцыятыве пробашча Мікалая Ліпскага, можна гэтай прымаўцы запярэчыць. За вельмі кароткі адрэзак часу ( святар уступіў у правы пробашча з 25 чэрвеня) – удалося падрыхтаваць і правесці свята такога масштабу. Гледзячы на парафіян, хоць і не шматлікіх, але вельмі дружных, згартаваных, гасцінных і ветлівых, ёсць надзея, што супольнасць будзе крэпнуць і развівацца. Застаецца пажадаць Божай апекі, падтрымкі шматлікіх добрых людзей і няхай святая Марыя Магдалена – Апосталка надзеі, будзе яркім прыкладам як несці надзею у нашу штодзённасць.
Тэкст: Алена Клімза-Колтан.
Фота: удзельнікаў свята.
Фрэск "Перамяненне Пана"

13.09.2014
Мастак: Уладзімір Кандрусевіч. http://www.freski.piligrymka.by/
новыя лаўкі

27.06.2014
Працэсія Божага Цела ў Віцебску 2014

22.06.2014
Віцебская дыяцэзія мае новага біскупа

29.11.2013
Батлейка 2012

28.12.2012

17.08.2011
Распачынаем будову

17.07.2011
У свята Св. Бэнэдыкта, апекуна Еўропы, нашая парафія атрымала дазвол на будову сакральнага будынку. Пачынаем працу і просім усіх аб малітве і дапамозе.
Батлейка 25.12.2010

28.01.2011

01.07.2010
Po 141 latach w naszej parafi w Uroczystość Świętego Jozafata patrona diecezji zabrzmiał dzwon

12.11.2009

25.09.2009
Экскурсія ў Горы

23.08.2009
Сябр

23.08.2009
Езус - сябра зламаных сэрцаў

23.08.2009
Батлейка 2008

05.08.2009
Батлейка 2008

05.08.2009
Сакрамэнт сужанства:

23.06.2009
Нарочаныя прыходзяць да святара, пажадана, 3 месяцы перад запланавай датай шлюба, прыносячы з сабой наступныя дакументы:
- пасведчанне аб хросце і бежмавання;
- пашпарт;
- і калі ёсць пасведчанне аб заканчэнні катэхезы;
Сакрамэнт святога хросту:

23.06.2009


Бацькі ў капліцу да святара прыносяць наступныя дакументы:

- пасведчанне аб нараджэнні;
- асабістыя данныя бацькоў хросных і свае;
Пахаванне (похороны):

23.06.2009
Трэба, каб сям’я памёрлага(ай) прынесла пасведчанне аб смерці.

У сувязі з пытаннямі аб коштах за розныя душпастырскія паслугі звяртаем увагу на тое, што ў нашай парафіі складаюцца дабравольныя ахвяры паводле магчымасці і ўласнага сумлення. Усе складаныя ахвяры прызначаныя на дагляд капліцы і душпастырскую дзейнасць парафіі.
Adres:
Ks. Aleksander Baran
вул. Камунальная, 2
г. Новалукомль 211162
Чашніцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Copyright © PP Studio 2009 - projektowanie stron internetowych
Projekt i wykonanie:PP Studio